Па-над шляхам

Автор:
Д. Федорович
Па-над шляхам
Текст:

Па-над шляхам – кнігаўкі з жалем...

Хмары беглі, лiха бажалi,

І гублялі кроплі на лозы –

Гэта слёзы, горкія слёзы.

На зямлі – ахвяры і каты,

І крывёй сплываюць закаты –

Быццам жалю чорныя крылы

Назаўсёды сонца закрылі...

І схіляюць голавы коні.

Пылам села сівым на скронях

Мне журба... Заплюшчаны вочы.

Болю болей сэрца не хоча.

Толькі ён залішыўся чэсным –

Той птушыны плач паднябесны…

Другие работы автора:
+4
10:38
338
12:57 (отредактировано)
+3
Похоже на печальную балладу…
14:54
+2
чего-то автора на тоску потянуло
Загрузка...
Андрей Лакро

Другие публикации